“Дай рускай мове разгрузку – размаўляй па-беларуску!”

27.11.2020

     Мінулы тыдзень у ДУА “Дзіцячы сад-пачатковая школа п.Садовы” Пінскага раёна  быў прысвечаны роднай мове  і прайшоў пад дэвізам: “Дай рускай мове разгрузку – размаўляй па-беларуску!”.

 

     Як падвядзенне вынікаў тыдня беларускай мовы ў 2 класе сада-школы прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына “Знаўцы роднай мовы”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Школьны дыктант”, “Перакладчыкі”, “Падбяры слова”. “Народная мудрасць”, у выніку якіх навучэнцы мелі магчымасць замацаваць свае веды па беларускай мове, узбагаціць слоўнікавы запас.

   Гульня-віктарына прайшла цікава, пазнавальна і займальна. Мерапрыемства выклікала ў хлопчыкаў і дзяўчынак цікавасць і павагу да роднага слова.

 

Класны кіраўнік 2 класа Цупік Г.А.