З любоўю да роднага слова

18.02.2021

      Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любві да сваёй мовы, роднага слова.  У 4 класе сада – школы п. Садовы прайшла віктарына “З любоўю да роднага слова”, прысвечаная міжнароднаму дню роднай мовы. Назву сваёй каманды можна было даведацца, склаўшы з частак малюнак. Справіўшыся з гэтым заданнем, дзеці даведаліся, што ў гульні ўдзельнічаюць каманды “Васілёк” і “Буслік”.  Вучні расказалі пра сімвалы Беларусі – бусла і васілёк.

      Наступнае заданне называлася “Прыгадай”. Камандам прапанаваліся карткі з выявамі, назвы якіх неабходна правільна падпісаць на беларускай мове. Цікава і весела прайшоў конкурс “Пралеска”, у якім вучні складалі новыя словы з літар, што ёсць у гэтым слове.  Свае веды пра гісторыю Беларусі паказалі ў конкурсе “Старонкі мінулага і сучаснага”. Вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні. Віктарына закончылася гульнёй “Веру – не веру”. 

 

       Падчас віктарыны ўсе былі актыўнымі, прадэманстравалі выдатныя здольнасці, веды і ўменні. Кожны яшчэ раз адзначыў, што нельга забываць сваю родную мову.

           

                                                      Класны кіраўнік 4 класа Н.Г.Гарноўская