Па краіне роднай мовы!

19.01.2018

                                                       Вы паслухайце, мова якая!

                                                          Нiбы рэчачка, цiха журчыць,

Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,

                                                         Трэба толькi на ёй гаварыць.

                        Лідзія Полазава

        Менавіта роднай мове было прысвечана пазакласнае мерапрыемства ў ДУА “Дзіцячы сад-пачатковая школа п. Садовы” Пінскага раёна. Настаўнік пачатковых класаў Гуд Юлія Аляксандраўна запрасіла вучняў да ўдзелу ў інтэлектуальным турніры “Па краіне роднай мовы”. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на развіццё цікавасці да беларускай мовы, фарміраванне матывацыі да вывучэння роднай мовы, жадання “на ёй гаварыць”. 

       Мерапрыемсва адбывалася ў форме інтэлектуальнага спаборніцтва, пераможцаў якога вызначала строгае журы. У турніры прымалі ўдзел дзве каманды пад назвамі “Слова” і “Сказ”, свае назвы яны атрымалі выканаўшы першае заданне “Зашыфраванае слова”. Вучні разгадвалі таямніцы роднай мовы, выконваючы заданне “Знайдзі прадмет”, у ходзе якога было неабходна злучыць слова (патэльня, каўнер і інш.) з выявай прадмета. І гэта аказалася не зусім лёгка!

         З задавальненнем дзеці ўпрыгожвалі елку словамі-назоўнікамі. Кемлівасць і ўвага спатрэбіліся вучням, каб раздзяліць моўны ланцужок на часткі-словы. У конкурсе “Перакладчыкі” каманды прапанавалі сваім праціўнікам перакласці падрыхтаванныя загаддзя словы з рускай мовы на беларускую. 

          Гледачам таксама не прыйшлося сумаваць, яны актыўна прымалі ўдзел ў гульні “Скажы наадварот”. Паміж конкурсамі былі арганізаваны хвілінкі паэзіі, калі малодшыя школьнікі дэкларавалі вершы беларускіх аўтараў. 

          На працягу ўсяго спаборніцтва трымалася напружаная інтрыга, але ж добрыя веды беларускай мовы, ўважлівасць і кемлівацсь дапамаглі камандзе “Слова” атрымаць перамогу.

          Нягледзячы на вынік, усе ўдзельнікі атрымалі бадзёры настрой, задавальненне ад гульні і яшчэ раз упэўніліся, што родная мова самая  прыгожая і мілагучная.

 

                                                           Намеснік дыректара

па асноўнай дзейнасці

                                                     Ярашэвіч В.В.