Гуканне вясны

29.03.2019

У рамках праекта «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры праз народныя традыцыі і святы» 29 красавіка ў сярэдняй групе прайшла забава «Гуканне вясны».

Педагогі імкнуліся далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз гульні, песні, танцы, загадкі і пацешкі.

Забава прайшла цалкам на беларускай мове. Гэта выдатная магчымасць для дзетак прадэманстраваць свае таленты ў выкананні вуснай народнай творчасці і тым самым  парадаваць родных.

Разам з Мiкiтай дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні.

 

Прылёт птушак - галоўны сімвал прыхода вясны, таму педагогі ўпрыгожылі музычную залу распусціўшымiся бярозкамі і пералётнымі птушкамі.

Забава, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзяцей сярэдняй групы атмасферу вясновай радасці і шчасця.

 

У канцы мерапрыемства Вясна пачаставала дзяцей беларускімi цукеркамі.

 Музычны кіраўнік

 Н.І. Локун