Забава “У дзеда Антося”

28.05.2019

У рамках праекта «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры праз народныя традыцыі і святы» 28 мая ў сярэдняй групе прайшла забава «У дзеда Антося».

 

Для фарміравання цікавасці дзяцей да роднай мовы, выхаванню беражлівых адносін да гістарычнага мінулага Беларусі мы працягваем знаёміць дзяцей са старажытным сялянскім побытам, тагачаснымі рэчамі, іх выкарыстаннем, з ганчарствам як адным з відаў нацыянальнага мастацтва; развіваем уменні слухаць і разумець маўленне выхавальніка, адказваць на яго пытанні, адгадваць загадкі, удзельнічаць у дыялогу, прымаць гульнявы вобраз і адлюстроўваць яго ў адпаведных рухах, эмацыянальна ўспрымаць літаратурны (фальклорны) твор і перадаваць яго характар; узбагачаць слоўнікавы запас назвамі навакольных прадметаў, характарыстыкай іх якасці і дзеяння; дапамагаць адчуваць прыгажосць і багацце роднай мовы шляхам фарміравання выразнага маўлення.

 

Забава прайшла цалкам на беларускай мове. Гэта выдатная магчымасць для дзяцей прадэманстраваць свае таленты ў выкананні беларускіх песень, танцаў, вершаў. Музычны кіраўнік і выхавальнік сярэдняй групы імкнуліся далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз гульні, загадкі і пацешкі.

 

Падрыхтавала музычны кіраўнік Н.І. Локун