З самага маленства
22.02.2019Беларусь гэта мясціны з багатай гісторыяй, самабытнай культурай і вялікай духоўнай спадчытай. І наша задача прывіць кожнаму дзіцяці з самага маленства пачуцце да Радзімы, сям’і, мовы і культуры.
Дзеці сярэдняй группы разам са сваім выхавацелем дашкольнай адукацыі Літвінка Тамарай Дзмітрыеўнай пабывалі ў “вясковай хаце”, дзе пазнаеміліся з заняткамі продкаў. Музыкальный кіраўнік Локун Наталля Іосіфаўна ў даступнай для дзяцей форме расказала пра жыцце і быт нашага беларускага народа. Выхаванцы змаглі ўбачыць інтэр’ер сялянскай хаты з вялікай печкай, калыскай, уважліва разгледзець адзенне гаспадыні сялянскай хаты: сарочку, абутак. І ўбачыць прылады працы. Паведамленне пра глінялы посуд, ткацтва і вырабы з ільну захапілі малых. А колькі эмоцый выклікаў драўляны і вугальны прас.
Дзеці з радасцю расказвалі сваім бацькам пра экскурсію па “вясковай хаце”.
Выхавацель
д/а Літвінка Т.Д.