Падарожжа па беларускiм казкам!

17.12.2018

         Авалоданне  дзецьмі  беларускай  мовай – гэта  авалоданне багацейшай крыніцай  ведаў,  сродак  глыбокага разнабаковага развіцця дзіцяці. Авалоданне  разам з рускай мовай  беларускай складае  адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры.

         Знаёмства з беларускай мовай, увядзенне яе ў розныя віды дзейнасці я пачала яшчэ з дзецьмі ранняга ўзросту. Гэта былі асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенкі.

          Але ўжо з сярэдняй группы у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.  І так, на адным з такіх заняткаў здеці нашай групы са сваім выхаваьнікам дашкольнай адукацыі адправіліся ў падарожжа па беларускім казкам, дзе знайшлі цудоўны куфэрак, які змог адчыніцца пры дапамозе беларускіх чароўных слоў.  Далей падарожжа пайшло па казцы “Зайкава хатка”, дзе дзеці сустрэліся з персанажамі казкі і разам з выхавацелем сталі ўдзельнікамі драматызацыі казкі. Такія заняткі абуджаюць у  дзяцей  цікавасць да навакольнага свету, жаданне пазнаць беларускую мову і нацыянальную культуру.

                                                                                     Выхавацель дашкольнай  

адукацыі Літвінка Т.Д.