О, Беларусь, мая шыпшына.

24.12.2020

    Вельмі прыемная навіна прыйшла да нас у сад-школу п. Садовы! Жывушка Дар’я, Гордзіч Марыя, Былінская Марыя, Божка Сафія, Удавідчык Ягор ­– вучні 4 класа сталі пераможцамі анлайн-конкурса чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120- годдзя Уладзіміра Дубоўкі, у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Яны ўзнагароджаны дыпломамі у намінацыі “За лепшую тэатралізацыю”.

   Дзеці доўга і сур’ёзна рыхтаваліся да конкурсу, шмат працавалі і бліскуча выступілі, паказаў сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання. Віншуем іх з перамогаю і жадаем далейшых поспехаў!

                                                                                

                                                                                  Класны кіраўнік 4 класа

                                                                                  Н.Г.Гарноўская