У краіне роднай мовы
25.01.2022Ні для каго не сакрэт, што вучням цяжка ўспрымаць беларускую мову. Для развіцця інтарэса да роднай мовы і ліквідацыі прабелаў ведаў у 2 класе была праведзена гульня “У краіне роднай мовы”.
Вучні падзяліліся на 2 каманды і пачалі спаборніцтвы! Гульня прадстаўляла сабой вандроўніцтва па станцыям “Правапіс”, дзе яны ўстаўлялі ў словы прапушчаныя літары о,э-а. Наступная станцыя, дзе затрымаліся дзеці, называлася “Сказ”. Тут вучням у камандзе прапанавалася скласці сказ з рассыпаных слоў. На апошняй станцыі “Алфавіт” вучням было прапанавана ўспомніць гучанне вывучаных слоўнікавых слоў і расставіць іх ў алфавітным парадку. Заданні былі падабраны такім чынам, каб кожны вучань змог праявіць кемлівасць, знаходлівасць, а таксама вучыўся працаваць ў камандзе.
Усе хлопчыкі і дзяўчынкі з азартам выконвалі цяжкія, але цікавыя, заданні, пераходзячы ад адной станцыі да другой. З кожным турам гульня напальвалася, пры гэтым удзельнікі з задавальненнем праяўлялі дапытлівасць, актыўнасць, самастойнасцьпры выкананні кожнага выпрабавання.
Класны кіраўнік Ю.А.Гуд