Па старонках роднай мовы
20.02.202421 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. У рознаўзроставай групе № 2 прайшоў занятак на тэму “Па старонках роднай мовы”. Для выхаванцаў была створана праблемная сітуацыя. Дзеці дапамагалі ляльцы Ганне выпаўняць заданні, каб даказаць, што яны сапраўдныя беларусы.
Выхаванцам былі прапанаваны такія заданні, як “Ветлівыя словы”, “Беларуская гульня”, “Павучальнае”, “Вершавальнае”, “Музычнае”. Дзеці атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Занятак прайшоў займальна і пазнавальна.
Выхавацель дашкольнай адукацыі
Лазнюха Д.П.