Даша на прагулцы

17.10.2024

Сення ў рознаўзроставай групе № 1 прайшоў займальны занятак, прысвечаны тэме “Даша на прагулцы”. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прыкмет восені, разглядалі яркія, рознакаляровыя лісточкі, якія нагадвалі пра цудоўны час года.

Дзеці з цікавасцю вывучалі новыя словы на беларускай мове, што памагло ім паглыбіць свае веды і развіць маўленне. Сюжэтная карціна “Восень” стала выдатным фонам для размоў і гульняў.

Малыя былі вельмі задаволены і актыўны, што сведчыла пра іх цікавасць да занятку. Мы ўпэўнены, што такая дзейнасць спрыяе не толькі развіццю моўных навыкаў, але і любові да роднай мовы.

Намеснік дырэктара па асноўнай здейнасці

Божка Г.В.